Наша слова.pdf, 126 / 2024

Наша слова.pdf

126 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-05-29

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

25 траўня ў комплексе "Менск-Арэна" адбыўся грандыёзны праект "Апошні званок 2024", які аб'яднаў каля дванаццаці тысяч выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных школ Менска. Святочная атмасфера, з адценнем лёгкага суму, пачыналася на пляцоўцы каля ўвахода ў комплекс, прысутнічала ў фае і ў вялізнай глядзельнай зале. Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь выпускнікоў павіншаваў старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, і прагучаў сімвалічны апошні школьны званок. Сваю творчасць прысутным прадставілі: гурт "Правакацыя", балет "Рэдыял", шоў-балет "Феерыя", вакальны гурт "Аванці", шоў-балет "Ірыс-шоў", ансамбль танца цэнтра творчасці "Ранак", хор выпускнікоў менскіх школ, тэатр эстраднай песні "Сябрынка", Вольга Рыжыкава і Тэа, Мікіта Камадзей, балет "Страказа", кавер-гурт "Коза-Ностра", Іван Зданюк, гурт "SKYNET", Мікіта Фаміных, гурт "Бай Сіці", Мікіта Уласенка, Ульяна Петрусевіч і цырк ДК МАЗ, Дар'я Процька, Ілля Шаршун, гурт "ДАБРО" і інш.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле