Наша слова.pdf, 125 / 2024

Наша слова.pdf

125 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-05-22

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Яшчэ адным аб'ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі днямі папоўнілася скарбонка Лідскага краю. 15 траўня на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гістарычна-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь нададзены статус гістарычна-культурнай каштоўнасці элементу "Традыцыі свята "Тры Каралі" на Гарадзеншчыне". Абарону дадзенага элементу прадставілі спецыялісты Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Матэрыялы элементу падрыхтаваны па выніках маштабнага этнаграфічнага даследавання Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пры дапамозе ДУК "Гарадзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці", кансультатыўная дапамога Каліноўскай А.Т., спецыяліста па пытаннях НКС, і экспертная ацэнка Валодзінай Т.В., доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле