Гісторыя на Свабодзе, 68

Гісторыя на Свабодзе

Чыя прапаганда аказалася больш пасьпяховай у вайну

68

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2024-03-13

Рэдактар: Гурневіч Дзьмітры

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Гісторыя на Свабодзе

Выдавецтва/ друкарня: 00:30:00

Катэгорыя: Гісторыя; Відэа

Copyright © 2024 by Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну. І гэты стан для беларусаў — не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі. Беларускі гісторык зь Беластоку Яўген Мірановіч напісаў кнігу пра нямецкую і савецкую прапаганду ў акупаванай Беларусі ў часе Другой сусьветнай вайны, якая называецца «Трэці фронт». Каму больш верылі беларусы і хто аказаўся больш пасьпяховым? Пра гэта расказвае доктар гісторыі габілітаваны, прафэсар Яўген Мірановіч.