Беларусы ў свеце, 3 (262) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

3 (262) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-03

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым усё ж адбылася ўвечары 22 сакавіка. Гэтым разам, як і ў Коўне напярэдадні, вечарыну наведалі літоўскія госці, у тым ліку тыя, хто называе знакамітага пісьменніка “галоўным ідэолагам літвінізму”. Дыскусіяй закіды некаторых з іх назваць цяжка, бачна, што сустрэчы з занепакоенымі актывістамі будуць мець працяг. Балтыйскі тур Уладзіміра Арлова зладзіў яго выдавец і заснавальнік найбуйнейшай беларускай інтэрнэт­ бібліятэкі (а цяпер яшчэ і выдавец­тва) Kamunikat.org Яраслаў Іванюк. Сустрэча ў Коўне была таксама пад пагрозай зрыву, паведаміў Яраслаў Іванюк, але сваю дапамогу прапана­ ваў дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага, дырэктар Інстытута Вяліка­га КнястваЛітоўскага Русціс Камун­тавічус. У выніку Уладзімір Арлоў прэзентаваў свае кнігі ва ўніверсітэце. Як сказаў сам Русціс Камунтавічус на адкрыцці імпрэзы ў Вільні, яму, які са студэнтамі шмат чытаў і выву­чаў творы Арлова, зараз “вельмі няўтульна, што такія рэчы робяцца ў Літве”, што прыходзіцца “пера­носіць з аднаго месца ў іншае сустрэчу з такім легендарным аўтарам”. Нагадаем, што скандальнасць гэта­му туру Уладзіміру Арлова надалі до­пісы літоўскіх барацьбітоў з так зва­ным літвінізмам, арганізаваных сля­доў якога не знайшоў і Дэпартаментнацыянальнай бяспекі Літвы, як свед­чыць яго зусім нядаўняе паведамлен­не.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле