Наша слова.pdf, 120 / 2024

Наша слова.pdf

120 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-04-17

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Інтэрактыўная лекцыя ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з серыі "Творы беларускіх кампазітараў у кантэксце еўрапейскай культурнай традыцыі" была прысвечана творчасці беларускіх кампазітараў Мікалая Аладава, Пятра Падкавырава, Рыгора Пукста, Мікалая Чуркіна, Анатоля Багатырова і іншых. Лекцыю праводзілі аспіранты Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Галіны Паўлаўны Цмыг. Прагучала цікавая інфармацыя пра развіццё беларускай камернай музыкі ў ХХ стагоддзі. Адным са стваральнікаў сімфанічнага камернаінструментальнага і камерна-вакальнага, кантатнага і харавога жанру беларускай музыкі быў Мікалай Аладаў. У 1970 - 1980-я гады кіраваў нацыянальнай кампазітарскай школай Анатоль Багатыроў. Анатоль Васільвіч выхаваў не адно пакаленне беларускіх кампазітараў. Сярод іх такія вядомыя імёны, як Юры Семяняка, Генрых Вагнер, Яўген Глебаў, Дзмітрый Смольскі, Ігар Лучанок, Сяргей Картэс, Андрэй Мдзіані, Уладзімір Солтан і іншыя. Самае каштоўнае ў яго вучнях тое, што ўсе яны выбралі свой шлях у кампазіцыі, выпрацавалі свой асабісты стыль і знайшлі сваю тэму ў мастацтве. Елізавета Зямскова ўдзяліла частку аповеду наватарскім тэндэнцыям музычнага авангарду ХХ стагоддзя, які нараждаўся пасля I і II сусветных войнаў, як адлюстраванне ў мастацтве вялікіх сусветных зрухаў, і прыйшоў на Беларусь значна пазней - у 60-70-тыя гады.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле