Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-05
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2008 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Кіраўнік праекта «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» Алесь ПАШКЕВІЧ. Тэлефон для даведак: (8-017) 294-03-48. Мінск, вул. Фрунзе, 5, п. 307. Адрас электроннай пошты: sbp@tut.by http://litbel.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Культура сёньня — гэта тэрыторыя сувэрэнітэту нацыі У юбілейныя дні 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі мне думаецца не аб беларускай палітыцы, а аб беларускай культуры. Сёньня, калі ў сьвеце гавораць і пішуць аб Беларусі, практычна ўсе згаджаюцца з тым, што беларускі рэжым — аўтарытарны, што ў нашай краіне парушаюцца асноўныя правы чалавека. Многія ўплывовыя міжнародныя структуры, як АБСЭ, Эўразьвяз, а таксама праваабарончыя арганізацыі дамагаюцца ад беларускага рэжыму выкананьня міжнародна прызнаных правоў чалавека: права на свабоду слова, сходаў, асацыяцыяў і гэтак далей. Але сёньня ў сьвеце мала гавораць або практычна не гавораць аб тым, што ў Беларусі брутальна парушаецца права цэлага народу і яго кожнага асобнага прадстаўніка на карыстаньне сваёй роднай мовай і сваёй нацыянальнай культурай, на выхаваньне дзяцей у роднай мове і нацыянальным асяродзьдзі. На маю думку, можна сьмела казаць, што сёньня ў Эўропе і ЗША мае месца трагічная недаацэнка важнасьці нацыянальнай культуры для дэмакратызацыі Беларусі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь