Месца выхаду: Brussels
Дата выхаду: 2008-05-30
Выдавец: Office for a Democratic Belarus
Copyright © 2007 by Office for a Democratic Belarus
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://www.democraticbelarus.eu Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Office for a Democratic Belarus
Тэма Беларусі прагучала падчас вясновай сесіі Парламенцкай Асамблеі НАТА 24-27 траўня адбылася вясновая сесія Парламенцкай Асамблеі НАТА. Гэтым разам парламентары з краін-сяброў НАТА , а таксама краін, што маюць статус асацыяваных сяброў арганізацыі, прадстаўнікі краін-парнёраў і міжпарламенцкіх асамблей разам з запрошанымі назіральнікамі сабраліся ў нямецкай сталіцы Берліне. Сярод тэмаў, што былі абмеркаваныя ў часе пленарнай сесіі і пасяджэнняў пяці камітэтаў, – супрацоўніцтва паміж ПА НАТА і Расіяй, пытанні энергетычнай бяспекі ў Еўропе, уклад Парламенцкай асамблеі ў фармаванне стратэгічнай канцэпцыі НАТА, ваенныя аперацыі Альянсу і ўдзел у іх сяброў НАТА і іншых краін, перспектывы пашырэння НАТА і іншыя пытанні, якія маюць дачынне да агульнай бяспекі. Прадстаўнікі беларускага парламента на сесіі не прысутнічалі, бо статус асацыяванага сябра (Associate Member), атрыманы краінай ў 1991 г., быў прыпынены ў 1997 г. у выніку анты- дэмакратычнай лініі кіраўніцтва краіны. Сёння Асамблея падтрымлівае кантакты з прадстаўнікамі аналітычных колаў і дэмакратычных сіл Беларусі. Кіраўніца “Офісу за дэмакратычную Беларусь” Вольга Стужынская была запрошана на сесію ў якасці назіральніка і атрымала магчымасць прысутнічаць на дыскусіях ва ўсіх камітэтах, сустрэцца з прадстаўнікамі нацыянальных парламентаў і ўрадаў, а таксама аналітыкамі і экспертамі. У часе сустрэч абмяркоўвалася агульная сітуацыя ў Беларусі і восеньскія выбары ў парламент
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навіны для Беларусі