Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-05
Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Copyright © 2008 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Інфармацыйны бюлетэнь МГА ЗБС Бацькаўшчына; Распаўсэджваецца на правах унутранай дакументацыі; Меркаванні аўтараў могуць не супадаць з думкай рэдакцыі; Наклад 250 асобнікаў; Адрас рэдакцыі: вул. Рэвалюцыйная 15, 220030 Менск, Рэспубліка Беларусь http://zbsb.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай МГА ЗБС Бацькаўшчына
„Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску. Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік. Такую інфармацыю пацвердзіла “Еўрарадыё” намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская. Па словах чыноўніцы, цяпер працуе міжведамасная камісія, якая абмяркоўвае пытанне пра аб’яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года: “Адно з пытанняў – гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якім гэты прадмет будзе называцца “Гісторыя”. Ну, ён будзе складацца з двух частак. І выдзяляецца дзве гадзіны. Адна гадзіна на гісторыю Беларусі, другая – на сусветную гісторыю. І так, як было, так і застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца “Гісторыя”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце