Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2024-03-20
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
XXXI Менская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш праходзіла 14 - 17 сакавіка ў сталічным выставачным цэнтры "Белэкспа". Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі каля 20 краін, у тым ліку: Кубы, Венесуэлы, Туркменістана, Расіі, Ірана, Егіпта, Кітая, Сірыі і іншых. У бягучым годзе асноўнымі тэмамі выстаўкі былі выбраны 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 гадоў з першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў прэзідэнта, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі і Год якасці, які быў аб'яўлены ў 2024 годзе. Асноўнымі акцэнтамі экспазіцыі сталі кнігі ў жанрах нон-фікшн, дзіцячая і адукацыйная літаратура, выданні, прысвечаныя беларускай культурнай спадчыне і традыцыям, творам класікаў і замежных аўтараў. 39 выдавецтваў з Расіі прадстаўлялі свае разнастайныя выданні. Выдавецтва з Германіі "Дылінберг" распаўсюджвала бескаштоўна хрысціянскую літаратуру. На ХХХI Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску выступалі цудоўныя беларускія паэткі і дзіцячыя пісьменніцы, было прадстаўлена шмат гістарычнай, краязнаўчай літаратуры, кніг пра мастацтва, можна было набыць творы нашых класікаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf