Беларусы ў свеце, 04/2008

Беларусы ў свеце

інфармацыйны бюлетэнь

04/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-04

Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна

Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Copyright © 2008 by МГА ЗБС Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Інфармацыйны бюлетэнь МГА ЗБС Бацькаўшчына; Распаўсэджваецца на правах унутранай дакументацыі; Меркаванні аўтараў могуць не супадаць з думкай рэдакцыі; Наклад 250 асобнікаў; Адрас рэдакцыі: вул. Рэвалюцыйная 15, 220030 Менск, Рэспубліка Беларусь http://zbsb.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай МГА ЗБС Бацькаўшчына

Боль народа - Чарнобыль 26 красавіка сумная дата для гісторыі Беларусі. 22 гады таму адбылася катастрофа на атамным рэактары Чарнобыльскай АЭС.Штогод дэманстрацыі апазіцыі збіраюць некалькі тысяч неабыякавых людзей па ўсёй краіне. У Мінску дэманстрацыі пад лозунгамі “Не – будаўніцтву АЭС!”, “Злітуйцеся над нашай зямлёй!”, “Мы супраць ядзернага рэактара!” сабраліся каля 2.000 чалавек. І гэта нягледзячы на тое, што за некалькі дзён да “Чарнобыльскага шляху” міліцыя затрымала ўвесь наклад налепак, якія паведамлялі людзям пра час і месца акцыі. Асноўнымі патрабаваннямі дэманстрантаў быў заклік да ўладаў не замоўчваць на дзяржаўным узроўні наступствы аварыі на ЧАЭС, вярнуць ільготы ліквідатарам і пацярпелым ад аварыі, не будаваць уласную АЭС у Беларусі. Збор адбыўся каля Акадэміі навук, дзе прайшоў мітынг з удзелам лідэраў апазіцыі, навукоўцаў, праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў. Пасля мітынгу сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі начале з А. Лябедзькам і А. Мілінкевіч з паплечнікамі адмовіліся ісці на плошчу Бангалор, але гэта ніяк не паўплывала на далейшы працяг акцыі. Наперадзе калоны дэманстранты неслі ікону Божай Маці ахвяраў Чарнобыля і вялізарны транспарант “Чарнобыльскі Шлях”. Шмат удзельнікаў акцыі пазакрывалі твары павязкамі са знакам радыяцыйнай бяспекі. Анархісты падчас шэсця білі ў барабаны.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле