Беларусы ў свеце, 2 (261) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

2 (261) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-02

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Увечары 16 лютага ў Вільні пачаўся чарговы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сце­бурака з кнігай “Беларускія зоркі”. Падчас адкрыцця выступілі Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Грэтэ Ротбёль, Яўген Вапа, Алена Страль­цова і інш. Прапануем вашай увазе вытрымкі з выступаў першага дня фэсту. Паэт, перакладчык Андрэй Хада­ новіч: “13 гадоў таму Саюз бела­рускіх пісьменнікаў быў ля вытокаў фестывалю. (…) Фестываль адбыў­ ся і адбываецца кожны год. Ён – не­ заменны для розных пакаленняў, розных пляцовак, розных эстэтык. Усё гэта сустракаецца, віруе, а гэта яшчэ госці замежныя, якія далуча­юцца да беларускіх паэтаў”. Пісьменніца, старшыня Шведска­ га саюзу пісьменнікаў Грэтэ Ротбёль (GretheRottböll): “Дарагія беларусы, сябры, таварышы, калегі. Проста ця­пер мы ў Шведскім саюзе пісьмен­нікаў адчуваем больш агульнага з вамі, чым шмат з кім у нашай улас­най краіне. Бо і ў нас антыдэмакра­ тычныя сілы хочуць кіраваць нашай краінай. Яны хочуць кіраваць мастац­ твам, хочуць вызначаць, якія кнігі нам чытаць. Гэтага не мусіць адбы­цца, мы не можам адчуваць сябе до­ма – у такой краіне. Але вы – частка таго, што мы з гонарам можам на­зваць нашым домам. Дэмакратыя – наш агульны дом. Паэзія – наш агуль­ны дом. Літаратура – наш агульны дом. Абарона нашых розных моў – наш дом. Наш дом тут – у Беларускім доме ў Вільні і ў Пісьменніцкім до­ме на выспе Готланд.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле