Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-05-16
Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
Copyright © 2008 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Судовы іск як дабрачынная акцыя Дарагія чытачы! Трэці раз мы звяртаемся да вас у сувязі з адной і той жа падзеяй, але на гэты раз з прыемнай нагоды. Мы рады паведаміць вам, што наша доўгая, нервовая эпапея, распачатая іскам Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і унітарнага прадпрыемства «Час навінаў», урэшце завяршылася. Як вы памятаеце, па рашэнню суда Першамайскага раёна г. Мінска мы мусілі сплаціць М. І. Чаргінцу кампенсацыю за маральную шкоду ў памеры 50 мільёнаў беларускіх рублёў — з прадпрыемства і 1 мільён рублёў — з Тамковіча. З вашай дапамогай, вашымі ахвяраваннямі мы змаглі гэта зрабіць. Разам з вамі мы выратавалі «Новы час» ад банкруцтва, ад закрыцця. Жывем, выходзім, працуем. Спадзяемся, на задавальненне вам, на карысць свабоды слова, дэмакратыі і беларушчыны. Разам з вамі мы адстаялі наш плацдарм свабоднага слова. А тут прыйшла і ўсцешная вестка: М. І. Чаргінец стрымаў сваё слова, сказанае ім яшчэ да працэсу БелаПАН і радыё «Свабода», і пералічыў кампенсацыю па іску (ад «Часу навінаў» — 43 мільёна 293 тысяч беларускіх рублёў, плюс 1 мільён ад Тамковіча, за вылікам падаткаў), на рахунак псіханеўралагічнай клінікі, што ў Навінках. На гэтыя грошы, як пра тое паведаміла зноў жа радыё «Свабода», Мікалай Чаргінец, са спасылкай на ўдзячны ліст ад галоўнага ўрача клінікі, былі за- куплены ложкі і тумбы, створаны камфортныя ўмовы для пацыен- таў трох лячэбных аддзяленняў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час