Каталіцкі веснік, 2 (155) 2024

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

2 (155) 2024

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2024-02

Рэдактар: Місевіч Віктар

Copyright © 2024 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Калі аб’яўляецца наш Бог, Ён абвяшчае свабоду: “Я – Пан, Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі” (Зых 20, 2). Так пачынаецца Дэкалог, дадзены Майсею на гары Сінай. Народ добра ведае, пра што кажа Бог: яны адчуваюць яшчэ на сабе досвед нявольніцтва. У пустыні народ атрымлівае “Дзесяць словаў” як шлях да свабоды. Мы называем іх “запаведзямі”, падкрэсліваючы сілу любові, з якой Бог выхоўвае свой народ. Гэта сапраўды моцны заклік да свабоды. Ён не вычэрпваецца адной падзеяй, таму што набірае моц на працягу ўсяго падарожжа. Як Ізраэль у пустыні ўсё яшчэ мае ў сабе Егіпет, – часта са шкадаваннем успамінае былое, наракае на нябёсы і Майсея, – так і сёння Божы народ носіць у сабе путы прыгнёту, якія павінен скінуць. Мы ўсведамляем гэта, калі нам не хапае надзеі ў вандроўцы праз жыццё, як праз пустыню, без абяцанай зямлі, у якую мы маглі імкнуцца б разам. Вялікі пост – гэта час ласкі, калі пустыня зноў робіцца, – як кажа прарок Осія, – месцам першай любові (пар. Ос 2, 16-17). Бог выхоўвае свой народ, каб ён выйшаў з няволі і спазнаў пераход ад смерці да жыцця. Як жаніх, Ён прыцягвае нас да сябе і шэпча нашаму сэрцу словы любові. Шлях з няволі да свабоды – не абстрактная вандроўка. Дзеля таго, каб і наш Вялікі пост быў рэальным, найперш трэба запрагнуць убачыць рэчаіснасць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле