Наша слова.pdf, 114 / 2024

Наша слова.pdf

114 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-03-06

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

21 лютага чарговы раз навукоўцы селі за парты, каб разам напісаць дыктоўку па беларускай мове. У 2024 годзе тэму Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падзея адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Дыктоўка транслявалася на канале "Культура" Беларускага радыё і YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Колькасць удзельнікаў перавышала колькасць заявак. Як адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў, у свеце расце папулярнасць беларускай мовы, у гэтым годзе значна пашырылася геаграфія ўдзельнікаў Рэспубліканскай дыктоўкі. Адначасова дыктоўку пісалі людзі з Беларусі, Расіі, Кітая, Японіі, Латвіі, Эстоніі, Канады і ЗША. Ва ўступным слове, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, І.Л. Капылоў падкрэсліў, што асноўнай мэтай напісання дыктоўкі з'яўляецца не толькі тое, каб кожны ахвочы мог праверыць узровень валодання беларускай мовы, але і дазваляе адчуць яе непаўторны каларыт і самабытнасць, звярнуцца да духоўных каранёў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле