Ніва, 2008/21 (2715)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2008/21 (2715)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2008-05-25

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

З неафіцыйных вестак, якія ўдалося здабыць „Ніве”, вынікае, што польскі ўрад — быццам бы пад націскам Еўрасаюза — падчас працягваючыхся размоў наконт падпісання дамовы аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю хадайнічае за ўстанаўленне ледзь трыццацікіламетравай зоны, у якой мела б яна абавязваць. Беларускі бок хацеў бы, каб тая зона ахоплівала 60 кіламетраў — тады захапіла б з польскага боку і Беласток. Калі б дайшло да ўключэння польскіх прапаноў, у паўночна-ўсходняй частцы ахапіла б яна ваколіцы Кузьніцы-Беластоцкай да вёскі Страж, а яе цэнтрам сталася б гарадска-вясковая сталіца Сакольскай гміны. Больш на поўдзень падобныя выгады як Саколка мела б Гайнаўка. З беларускага боку гэтая зона ахапіла б два большыя гарадскія цэнтры, па ліку жыхароў параўнальныя з Беластокам: Гродна і Брэст. З інфармацый, якія атрымалі з Прэсавага аддзела МЗС у Варшаве, даведаліся мы, што афіцыйна пакуль не атрымаем дэталяў наконт дамовы, паколькі няма такой практыкі прадстаўляць праект дамовы на этапе яе негацыяцыі. Аднак спаслаліся тут на адно з распараджэнняў Еўрапарламента і Рады Еўропы: „Памежная зона абазначае зону, якая не сягае больш за 30 кіламетраў ад мяжы (...) Калі частка (...) адміністрацыйнай адзінкі распаложана паміж 30 і 50 кіламетрам ад лініі мяжы, незалежна ад гэгага лічыцца яе часткай памежнай зоны”. У сваю чаргу еўрадэпутат Яцак Пратасевіч, шэф дэлегацыі ЕП па справах Беларусі шчыра публічна... (Зона развіцця — Саколка?, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле