Беларусы ў свеце, 1 (260) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

1 (260) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-01

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67­гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361 ­1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч. Галіна Андрэеўна доўгі часжыла ў Швецыі, была адной зззаснаваль­ ніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вяс­ной 2023 года, яе затрымалі ў Мінску. Да шлюбу Галіна мела прозвішча Коваль. Яна нарадзілася ў Бабруйску, у вайсковым гарадку Кісялевічы. Не­ калі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў. У незалежнай Бе­ларусі працавала спачатку ў вайско­ вай частцы, а пасля інжынерам у пры­ватнай фірме. 12 студзеня Краснянскай быў вы­несены прысуд. Як паведамляе тэлеграм­канал ды­ яспары ў Швецыі Sveriges Belarusier, суд прысудзіў ёй пяць гадоў паз­баўлення волі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле