Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2023-12
Рэдактар: Місевіч Віктар
Copyright © 2023 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Словы надзеі, якія абвясціў нябесны пасланнік пастушкам, Касцёл абвяшчае сёння нам: нарадзіўся вам сёння Збаўца, Якім ёсць Хрыстус Пан! Нарадзіўся сёння, тут, сярод нас. Так, насамрэч Ён заўсёды прысутны ў гэтым свеце, бо паабяцаў калісьці апосталам, што не пакіне нас сіротамі і застанецца з намі. Але дазваляе нам зноў і зноў перажываць падзею свайго нараджэння, каб мы маглі адчуць тую радасць, якую адчуваюць бацькі, калі ў іх з’яўляецца нованароджанае дзіця. Нараджаецца Крыніца і Даўца жыцця ў людскім целе. Прыходзіць у свет, які амаль страціў пачуццё адказнасці за чалавечае жыццё. У свет, дзе гэтае жыццё не каштуе ўжо амаль нічога, становіцца разменнай манетай, сродкам для рэалізацыі чужых амбіцый, дзе так легкадумна і мы нярэдка ставімся да гэтага найвышэйшага Божага дару. Таму Бог сам пажадаў стаць чалавекам, каб дапамагчы нам заставацца людзьмі. Найпрасцей гэта зрабіць, гледзячы на прыклад жыцця Езуса і Яго сям’і. Не каб капіяваць яго “адзін у адзін”, але навучыцца прынцыпу, паводле якога жыў Езус, – прынцыпу міласэрнай любові. Ён нарадзіўся ў стайні, сярод жывёлаў, адчуўшы ўжо з самага свайго нараджэння абыякавасць і холад людскіх сэрцаў, прыйшоў, каб нарэшце памерці на крыжы, але не для таго, каб пакараць гэты свет. Ён прыйшоў яго ўратаваць, даць надзею і навучыць “не адплачваць злом за зло, але рабіць заўсёды дабро адно аднаму і ўсім. Заўсёды радавацца, няспынна маліцца.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік