Наша слова.pdf, 109 / 2024

Наша слова.pdf

109 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-01-31

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

26 студзеня ў НББ працавала маштабная выстава, прымеркаваная да Дня беларускай навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы. Навукова-даследчыя інстытуты і цэнтры, якія пра-цуюць у рамках Нацыянальнай акадэміі навук, прадставілі ў НББ свае найлепшыя распрацоўкі, вынікі дзейнасці і праекты ў розных галінах: у энергетыцы, у металургіі, оптыка-механічнай, хімічнай, біялагічнай прамысловасці, вытворчасці ўгнаенняў, у сферы аховы здароўя і вытворчасці медпрэпаратаў, у прыродаахоўнай сферы. Таксама на выставе дэманстраваліся аграпрамы-словыя і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Нацыянальная бібліятэка прадставіла свае інтэрнэт-рэсурсы, створаныя з мэтай захавання звестак аб гістарычна-культурнай спадчыне: анлайн энцыклапедыю "Беларусь у асобах і падзеях", "Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне рэспублікі Беларусь" і іншыя рэсурсы. Анлайн-энцыклапедыя захоўвае звесткі пра вядомых людзей Беларусі, помнікі гісторыі і культуры, археалогіі і горадабудаўніцтва, творчыя калектывы і грамадскія арганізацыі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле