Наша слова.pdf, 103 / 2023

Наша слова.pdf

103 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-12-20

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як паведамляецца на сайце каталіцкіх скаўтаў у Беларусі catholic-scouts.by, некалькі тыдняў таму ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме дзяўчына Пілар запаліла Бэтлеемскі агонь. Незвычайным фактам з'яўляецца тое, што за ўсю сваю гісторыю, якая налічвае ўжо больш за 35 гадоў, ніколі не здаралася, каб агонь не вырушыў у дарогу - нават у часы пандэміі і ўзброеных канфліктаў. Традыцыйна аўстрыйская дэлегацыя спецыяльным авіярэйсам дастаўляе Бэтлеемскі агонь у Вену, адкуль ён, дзякуючы скаўтам, трапляе ў іншыя краіны свету. Святло, запаленае ў Бэтлееме, з рук у рукі перадаецца з горада ў горад, з краіны ў краіну. Змяняюцца людзі, якія яго перадаюць, змяняюцца аўтамабілі, якія перавозяць яго, змяняюцца мовы, на якіх размаўляюць асобы, а святло міру ўсё тое ж. Падарожжа Бэтлеемскага святла па Беларусі традыцыйна распачнецца з галоўнай святыні Гародні - катэдральнай базылікі святога Францішка Ксаверыя. Агонь прыбыў у гарадзенскую базыліку 15 снежня. Пры гэта паведамляе Прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі. Агонь, які нагадвае, што хутка пачнуцца поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння, быў перада-дзены біскупу Гарадзенскаму Аляксандру Кашкевічу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле