Наша слова.pdf, 102 / 2023

Наша слова.pdf

102 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-12-13

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзяржаўная ўстанова культуры "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" выпусціла інфармацыйна-краязнаўчы буклет “Краязнаўчы каляндар Лідчыны на 2024 год”. Складальнік: Г.Р. Курбыка - галоўны бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Рэдактар: А.А. Быстрыцкая - намеснік дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Камп'ютарны дызайн вокладкі: С.І. Міхаловіч - метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Лідскай раён-най бібліятэкі імя Янкі Купалы. Дадзены буклет знаёміць з юбілейнымі краязнаўчымі датамі Лідскага края 2024 года. Каляндар складзены з мэтай інфармацыйнай падтрымкі ўстаноў культуры і адукацыі, садзейнічання пра-фесійнай дзейнасці спецыялістаў бібліятэк, музеяў. На нашай роднай Лідчыне мноства адметных мясцін, якія захапляюць прыгажосцю і гістарычным мінулым, а яшчэ больш вядомых, славутых людзей, дачок і сыноў нашага краю, чыё жыццё і дзейнасць прыцягваюць розумы і сэрцы нашчадкаў. Тут нарадзіліся і жылі знакамітыя мастакі, паэты, кампазітары. Гэты краязнаўчы каляндар змяшчае юбілейныя даты 2024 года, кароткія звесткі пра вядомых людзей і падзеі з гісторыі Лідчыны.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле