Рэанімова, 1/1989

Рэанімова

з над Нёмана

1/1989

Месца выхаду: Гародня

Дата выхаду: 1989-01

Рэдактар: Бічэль Данута

Выдавец: Гарадзенская суполка імя Максіма Багдановіча

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Рэанімова» - бюлетэнь пачаў выдавацца ў Гародні Гарадзенскай суполкай імя Максіма Багдановіча. Рэдактарам і адказным за ўсе выпускі была пісьменніца Данута Бічэль. А ідэя выдаваць гарадзенскі бюлетэнь узнікла ў групы моладзі “Паходня” ў самым канцы 1988 года. Гэта былі Зьміцер Кісель, Едрусь Мазько, Юрась Пацюпа, Міхась Баяровіч, Васіль Бязьмен. Мастаком быў Алесь Аўчыннікаў, а карыкатурыстам – Міхась Баяровіч. У “Рэанімове” адлюстроўвалася гісторыя Беларусі, палітыка, нацыянальныя праблемы, пытанні літаратуры. “Рэанімова” друкавала вершы Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай, Віталя Губарэвіча, Сержука Сакалова-Воюша, паэму “Пераломны пленум” Юрася Пацюпы і іншых. Аўтарамі выдання былі Юрый Бацылеў, Алесь Чобат, айцец Віктар Данілаў, Валер Жывалеўскі, Васіль Бязьмін… “Рэанімова” друкавалася ў Вільні, выйшла 10 нумароў. Крыніца: БАЖ

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Рэанімова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле