Месца выхаду: Berlin
Дата выхаду: 2023
Выдавец: hochroth Minsk
Памеры: 48 с.
ISBN: 978-3-949850-19-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2015 by Ганна Комар
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Экзэмпляр 013
Новая паэтычная кніга Ганны Комар быццам глыток болю. Нягледзячы на топавасць гэтага матыву ў мастацкім свеце паэткі, тут ëн успрымаецца ў новым ракурсе. “Вызвалі або бяжы” – заклік, у якім сацыяльнае і асабістае перапляліся ў адно, стварыўшы творчае крэда – “быць мацнейшай за абставіны”. Менавіта таму ў свеце, які паўстае на старонках кнігі быццам за кратамі, паэтычнае слова адчуваецца як глыток паветра. Яго нельга забраць ажно ў затхлай турме ці аўтазаку, як немагчыма пазбавіць унутраняй свабоды, нестрыманай і бязмернай, шчырасці ў дачыненні на свету. Менавіта такое адчуванне выклікаюць вершы, напісаныя ў 2018-2022 гады, большасць з якіх прайшла для паэткі ў межах Беларусі. Затрыманні на вуліцах Мінска, збіццë ў камеры “на чатырох, дзе я была шастаццатая”, сведчанне пра вайну ва Украіне, якую перажываюць не абстрактныя ахвяры, а блізкія людзі, сябры, – усë гэта стварае летапіс часу, пераданы праз успрыманне маладой жанчыны, якая ў свеце катаваным і несвабодным не страчвае, мабыць, адзінага пакінутага ëй права – быць сабой.