Каталіцкі веснік, 11 (152) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

11 (152) 2023

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2023-11

Рэдактар: Місевіч Віктар

Copyright © 2023 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З 12 лістапада ў Беларусі распачаліся юбілейныя святкаванні 25-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Гэты дзень адметны тым, што з’яўляецца таксама ўрачыстасцю для тэрытарыяльнай адзінкі нашай краіны, бо менавіта 400 гадоў таму арцыбіскуп Полацкі Язафат Кунцэвіч праз прынятую смерць нарадзіўся для неба. Супольнасць святых узбагацілася яшчэ адным мучанікам, які праліў сваю кроў у абарону веры і праўды, вернасці Святому Айцу і адзінству Каталіцкага Касцёла. Цяпер жа св. Язафат Кунцэвіч з’яўляецца галоўным апекуном Віцебскай дыяцэзіі. Юбілейныя святкаванні распачаліся ўрачыстай Імшой у Віцебскай катэдры. 13 лістапада катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага сабраў святароў і кансэкраваных асобаў на агульнадыяцэзіяльную сустрэчу са сваім ардынарыем. Пробашч грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа протапрэзбітар айцец Андрэй Абламейка падчас канферэнцыі прыблізіў асобу святога, які на нашай зямлі здзяйсняў духоўныя подзвігі. Святар распавёў гісторыю атрымання з Вены рэліквій святога Язафата для Беларусі – набедраніка. Гэтую частку адзення святара ў выглядзе парчовага прамавугольніка, якая носіцца на баку ніжэй за пояс, перадаў Легат Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн падчас урачыстасцяў у Будславе ў 2016 годзе. Святую Імшу ў межах пастырскай сустрэчы цэлебраваў біскуп Алег разам са святарамі дыяцэзіі і прысутнымі грэка-каталіцкімі сабратамі з Віцебска і Мінска.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле