Літаратурныя ночы з Васілём

Літаратурныя ночы з Васілём

Міхась Чарот. Ад Парнаса да Пекла

Месца выхаду: Варшава

Дата выхаду: 2023-10-20

Рэдактар: Васіль Дранько-Майсюк

Выдавец: Радыё Ўнэт

Выдавецкая сэрыя: Падкаст

Выдавецтва/ друкарня: 56:58

Катэгорыя: Відэа

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: radiounet.fm

Ён пачынаў як харыст, артыст, рэжысёр, быў зоркай паэтычнага салону Вацлава Іваноўскага, актыўна пісаў артыкулы і ствараў вадэвілі. Ён быў першы з нашых пісьменнікаў, хто паверыў бальшавікам, апяваў іх разбуральную ўладу, але адзін з першых, хто і расчараваўся ў ёй. Зорка нашай літаратуры 1920-х Міхась Чарот хаваўся пад час сталінскіх рэпрэсій ад гэтай страшнай улады ў алкаголі, але, як і многія іншыя яго сябры і калегі быў расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. Трагічны Міхась Чарот, які прайшоў свой імклівы шлях ад вяршынь Парнаса да Пекла — герой нашай сённяшняй перадачы.