Літаратурныя ночы з Васілём

Літаратурныя ночы з Васілём

Максім Багдановіч: першыя пяць гадоў жыцця

Месца выхаду: Варшава

Дата выхаду: 2023-07-14

Рэдактар: Васіль Дранько-Майсюк

Выдавец: Радыё Ўнэт

Выдавецкая сэрыя: Падкаст

Выдавецтва/ друкарня: 54:43

Катэгорыя: Відэа

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: radiounet.fm

Менавіта ён першым разгайдаў Багушэвіцка-нашаніўскую літаратурную традыцыю пісаць толькі пра вёску, пра бедных ахвяр-сялян і крывапійцаў-паноў. Менавіта ён быў першы сярод нашых пісьменнікаў, у вершах якога з’явіліся антычныя і міфалагічныя героі, гістарычныя асобы, дзеянне адбывалася ў Егіпце і Старадаўнім Рыме, у Вялікім княстве літоўскім і ў сучаснай Вільні, на Ноевым каўчэзе і ў Слуцку часоў Рэчы Паспалітай, калі там ткалі слуцкія паясы. Ён пражыў толькі 25 гадоў і пяць месяцаў, выдаў пры жыцці толькі адну кнігу, але гэтага было дастаткова, каб стаць у нашай літаратуры творцам, які і па-сёння з’яўляецца адным з самых любімых сярод школьнікаў, студэнтаў і проста аматараў беларускай літаратуры. Імя нашага героя – Максім Багдановіч і мы распачынаем наш новы радыёсерыял! У гэтай серыі мы пагаворым пра яго першыя пяць гадоў жыцця. Першыя пяць гадоў у Беларусі.