Месца выхаду: Варшава
Дата выхаду: 2023-04-14
Рэдактар: Васіль Дранько-Майсюк
Выдавец: Радыё Ўнэт
Выдавецкая сэрыя: Падкаст
Выдавецтва/ друкарня: 52:02
Катэгорыя: Відэа
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: radiounet.fm
Ларыса Геніюш — гордая, незалежная, маральна і фізічна моцная асоба, дзівосная паэтка, якая з аднолькавым імпэтам стварала яркія патрыятычныя вершы, дзіцячыя творы, любоўную лірыку, элітарныя вершы. Наша праграма пра яе творчасць, жыццё, пачуцці і думкі. Яна адседзела ў сталінскіх лагерах і напісала пра гэта балючыя вострыя ўспаміны. Яе жыццё цалкам адпавядала Яе творам. Ніхто не здолеў накінуць на Яе абруч падатлівасці, не змог раздушыць у Ёй такога натуральнага (і такога рэдкага для нас) жадання заставацца САБОЙ. У красавіку – сорак гадоў, як яе няма з намі. Яна была лёгкая, вельмі рухавая, імклівая. Масей Сяднёў параўноўвай яе з ластаўкай. Сёння мы пагаворым пра гэту незвычайную жанчыну, пра незвычайную Ларысу Геніюш. Незалежную ластаўку нашай літаратуры.