Кулеш Андрэй, Сцяжынкі на ўскрайку свету

Сцяжынкі на ўскрайку свету

Апавяданне

Кулеш Андрэй

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2023 by Андрэй Кулеш; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кулеш Андрэй, Сцяжынкі на ўскрайку сусвету. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (124) 2023; 127-133 с.

Трэба сказаць, што гэта мы вырашылі своечасова: калі амаль увесь свет закрыўся, мы збягаем з заапарку і ладзім суботнік духу. Ды і трэба ж ударыць па кіламетрах, пакуль яшчэ цэлыя. Можна, канечне, і дома сядзець у абдымку з коткай і паціху шызець, але гэта як пры гульні ў выбівалы стаяць пасярод пляцоўкі і чакаць мяч у спіну – трохі бязглузда. Між іншым, самы круты пах – гэта пах поўсці коткі пасля таго, як яна з’ела рыбу. Гэта ўжо не проста котка, а суперкотка. І што з таго? Па-першае, мы яшчэ адчуваем пахі. Па-другое, вось што! У нас два пакункі «Каровак», тры пліткі «Алёнак» і яшчэ куча ўсяго салодкага, бляшанка кавы, аптэчка з усім, што патрэбна і не вельмі, некаторыя запчасткі, палатка, горы нейкага «хабару» і адна сігнальная ракета. Не тое каб гэта ўсё было так неабходна ў паездцы, але калі вам дужа карціць зладзіць шпацыр для насычэння гармонамі, якія адказваюць за настрой, то ў гэтым запале трэба ісці да канца. Адзінае, што мяне турбавала, – ракета. У свеце няма нічога больш прывабнага, чым пасярод ночы пасля розных забаваў «жахнуць» у неба недатыкальным зарадам. І я ведаў, што справа дойдзе-такі і да гэтага маленькага тубуса. Не тое каб я тут нешта спісаў у амерыканскага класіка, проста верхнюю кішэню заплечніка я збіраў у такім парадку. У ёй заўсёды ўсё самае цікавае. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле