Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2023 by Андрэй Кулеш; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кулеш Андрэй, «ПусЦела». Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (124) 2023; 120-125 с.
Увогуле, не ведаю як цяпер, але тады лічылася крутым пахваліцца, што паглядзеў нейкія фільмы вышэй за 6+. Нават калі толькі схапіў мімаходзь урывак у тры хвіліны, а пасля прагналі спаць, цябе ўсё роўна разрывае ад датычнасці да забароненага. І замест праўды пра 90 секунд заліваеш пра ўсе 90 хвілін. Мне таксама шмат забаранялася. Я псіхаваў, крыўдаваў, маўчаў, калі ўсе абмяркоўвалі нейкі мульт. Праз гадоў гэтак дванаццаць вырашыў паглядзець усё тое, што мне забаранялася. Спіс заняў А4 з абодвух бакоў. І ведаеце што? Я ад гэтых забаронаў нічога не страціў, але змарнаваў шмат часу, калі закрываў для сябе гэты пункцік. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org