Беларусы ў свеце, 10 (257) 2023

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (257) 2023

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2023-10

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2023 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Выдавецтва “Кнігазбор” афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі. Пра выключэнне з Адзінага дзяржаўнага рэгістру (АДР) паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі. “Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 – 26.10.2023)”, – напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Пра магчымую хуткую ліквідацыю выдавецтва Генадзь Вінярскі паведамляў яшчэ ў студзені 2023 года. У гэты час пасля доўгага пераследу выдавецтва пачаўся працэс яго ліквідацыі. У снежні 2022 года Міністэрства інфармацыі на месяц прыпыняла яго дзейнасць. “Кнігазбор” працаваў амаль 28 гадоў. Выдавецтва выпусціла каля 3 тысяч найменняў кніг, ладзіла прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі, выставы. У студзені 2021 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблакаваў рахунак выдавецтва. Беларускія выдавецтвы падазравалі ва ўхіленні ад сплаты падаткаў. У чэрвені выдавецтва атрымала паведамленне пра магчымасць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам. Год таму, у кастрычніку 2022 года, сетка дзяржаўных кнігарняў “Белкніга” разарвала дамовы з “Кнігазборам”, а таксама іншымі выдавецтвамі – “Янушкевіч” і “Галіяфы”, якія друкуюць кнігі на беларускай мове.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле