Publication Date: 2023
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2022 by Віктар Казько; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Сыход. З цыкла “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (119) 2022; 45-58 с.
Яблынька памірала. Яна была ўсё яшчэ дзічка. Не паспелі прышчапіць, зрабіць садовай. Вясной знайшлі ў лесе, каля дарослай яблыні, маці, – па нейкай восені ўпаў, адскочыў яблычак і па нейкай жа вясне прарос яблынькай. Яе выкапалі, перанеслі ў дзетдом, каб там яна ачуняла садовай. Лёнька ведаў, можна і не шчапіць, патрэбны толькі тры перасадкі з аднаго на іншае месца. Не паспелі зрабіць ні таго, ні другога. А яблынька ўжо была ладная, пад квецень. Але ў тую вясну квету на казённым дзетдомаўскім падворку яна так і не дала. (фрагмент)
Belarusian Authors: Казько Віктар
Catalog: Kamunikat.org