Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2023 by Мікола Адам; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Ранішні туман паглынаў горад з апетытам ненаеднага монстра, а яшчэ нагадваў павуціну, у якой горад заблытваўся, быццам пайманая небарака-муха. І таксама паходзіў на ласцік, якім нябачны мастак сціраў усё, што намаляваў, запар з халста карціны. Менавіта сцертай карцела ў тую хвіліну быць дзяўчыне, якая ўзыходзіла, быццам на эшафот, на дах высоткі, дзе здымала кватэру, сцертай ушчэнт, каб і слядоў не засталося. Зарыпелі крокі на снезе, што ўсцілаў глыбокім дываном, нібы покрывам ці шапкай, як плеш сярэднестатыстычнага жыхара мегаполіса, дах шматпавярховіка. Ён, шматпавярховік, у гэтым сваім снежным капелюшы нагадваў ёй чамусьці амерыканскага пісьменніка Генры Мілера, чыя ўзгаданая плеш выклікала на яе твары ўсмешку. Ледзь заўважную, сарамлівую, баязлівую. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Адам Мікола
Каталёг: Kamunikat.org