Адам Мікола, Адаптацыя

Адаптацыя

(працяг рамана «…І прыдбаў гэты дом»)

Адам Мікола

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2023 by Мікола Адам; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Напэўна, Вёсцы мы здаваліся неандэртальцамі ці, хутчэй, малпамі, якіх выпусцілі з клеткі дзеля забавы. Бясплатнае кіно! А яшчэ лепш заапарк і цырк у адным флаконе! Асабліва гучна Вёска смакавала сцэну, у якой «чулліва» сустракала нас баба Маруся каля свайго двара. — Чаго гэта вы прыперліся сюды?! — былі яе першыя словы, прамоўленыя, мабыць, у кантэксце «запрашаем калі ласка». Мама зрабіла выгляд, што не дачула. Яна адвярнулася ўбок, але я заўважыў, як па шчацэ яе скацілася сляза. Карцела падбегчы, таргануць маму за руку і сказаць: «Ну вось, пабылі і хопіць. Паехалі дамоў!» (фрагмент)

Беларускія аўтары: Адам Мікола

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле