Чыгрынаў Іван, Першы ўспамін

Першы ўспамін

Публіцыстыка

Чыгрынаў Іван

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Двойчы браўся я за сваю біяграфію. Адна недзе згубілася ў студэнтаў. Другая атрымалася доўгая, не падыходзіць да такой кнігі… Вось трэцяя. І так, нарадзіўся я 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Магілёўскай вобласці. Праўда, да нейкага часу днём нараджэння маім лічылася 5 кастрычніка. Атрымалася гэтак з-за таго, што згубіліся метрычныя даведкі ў час вайны. Ну а пасля вайны трэба было мець новыя дакументы, і на медыцынскай камісіі ў Касцюковічах мне чамусьці вызначылі днём нараджэння 5 кастрычніка, здаецца, не без маёй падказкі. Справа ў тым, што па расказах маці я ведаў, што нарадзіла яна мяне недзе пасля Юр’ева дня, а мне чамусьці доўга здавалася, што Юр’еў дзень бывае ў пачатку халадоў. Напэўна, я і прагаварыўся на медкамісіі пра гэта… (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь артыкул у адным файле