Чыгрынаў Іван, Выпадак у вёсцы Капранаўка

Выпадак у вёсцы Капранаўка

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Пацавай Слабадзе «газік» наш пераехаў па мастку Олу, адну са шматлікіх у тым краі рачулак, што ў вярхоўі заўсёды нагадваюць больш ручайкі, таксама парослыя аерам і шыракалістым дзягілем, і палявой дарогай пакаціўся да Баравіцы. Там недзе дарога гэтая павінна была вывесці нас на шашу, якая ішла з Бабруйска ў Магілёў Шафёр дарогу ведаў, і мы цяпер ехалі з тым спакоем, які дазваляе адчуваць сябе вольна і трохі абыякава да ўсяго, што мінаеш па шляху. Палявыя дарогі цяпер звычайна пабіты коламі грузавікоў бо нават вясковыя людзі, спрадвечныя пешаходы, адвыкаюць хадзіць, хоць бы і за тры кіламетры, у суседняе сяло, і таму рэдка дзе можна пабачыць сцежкі ад чалавечых ног, але гэта была без вялікіх выбоін; «газік» адно пагойдваўся ды часам амаль нячутна калываўся з боку на бок, калі выпадала калдобіна, можа, пасля нядоўгіх дажджоў. Дзень быў на сконе, і сонца свяціла ў машыну праз шкло па левы бок, адкідваючы рухавы і няправільны цень на жытнёвае поле, якое ўжо каторы дзень красавала. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле