Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гэтым летам памёр апошні вугольшчынскі аднаасобнік — па сельсавецкіх кнігах Андрэй Яўстратавіч Хрупакоў, а па-вугольшчынску проста Хрупак. Быў ён чалавек мнагадзетны: меў, здаецца, ажно сямёра хлопцаў. Паступова яны раз’ехаліся — адны падаліся на шахты, другія завербаваліся некуды, — і, можа, дзесятак гадоў Андрэй жыў адзін: жонка падбілася на лядах, якія карчавалі адразу пасля вайны, і аддала богу душу яшчэ да таго, як падраслі самыя меншыя. Хрупак сабраўся быў другі раз жаніцца і адзін час хадзіў у «кавалерах», але неяк за паўгода пастарэў і забыўся пра жаніхоўства. Спярша пахадзіў трохі, стогнучы, з кійком па Вугольшчыне — усё хацеў прадаць у калгас зямлю сваю, — а пазалетась раптам заняўся промыслам — гнаць у старых напаўразваленых печах дзёгаць з бяросты ды развозіць яго на сваёй аднаасобніцкай шкапе па навакольных вёсках, бо на тавар быў такі попыт: ад самае вайны, як падарвалі смолзавод, ніхто і не смалакурыў у наваколлі. Хрупак ехаў і па дарозе заснуў, не патушыўшы самакруткі. І вось спачатку на калёсах загарэлася салома, пасля ўспыхнула вопратка — прасмоленая і прашкіпінараная ватоўка. Мусіць, чалавек так і не прачнуўся як мае быць, сканаў не ў сваёй памяці. Знайшлі яго пад ранне, ужо нежывога, пасярэдзіне дарогі — як зваліўся з абгарэлых калёс, так і ляжаў нерухома, скурчаны. Прывезлі яго ў вёску на калгаснай падводзе. Сыноў не сталі чакаць. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org