Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Нам было ў той час па дзесяць гадоў — адным трохі болей, другім трохі меней. І мы былі дзеці вайны. Але тады мы амаль усё ведалі, і мне часам здаецца, што ведалі куды больш, чым нават цяпер, калі нам па трыццаць ужо. Напрыклад, мы без памылкі маглі яшчэ на падлёце пазнаваць па гуку самалёты — «нашы» і «не нашы». Ведалі, якія кулі ў што пафарбаваны — звычайныя, разрыўныя, бронеразрыўныя, бранябойныя, трасіруючыя… Цяпер ужо адно цяжка пералічыць, а тады мы ведалі, па чым якою куляю страляць: калі хочаш, каб галаву раскяпіла, заганяй у ствол патрон з разрыўной; калі з’явілася неабходнасць прашыць што наскрозь, то выбірай бранябойную кулю; ну, а калі проста трэба забіць чалавека (а ў вайну, як я помню, чамусьці забівалі адных людзей), то пашукай у абойме самую звычайную — гэта лёгка ўдавалася, бо звычайныя кулі не фарбаваліся… (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org