Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вясна ў той год была ўзялася вельмі рана. У пачатку сакавіка снег пачарнеў, і пад ім захлюпала вада. Ледзь не над самай зямлёй павіслі, як налітыя, хмары. Адвячоркамі над вёскамі слаўся не то дым, не то туман. Дзьмуў едкі, густы і парывісты вецер. За колькі дзён на рэках паадмывала ад берагоў лёд. Здавалася, вось-вось пачнецца крыгаход. Але неспадзявана пахаладала, і вясна спярша паспакайнела, пасля зусім нібы заснула: ці то ў яе сіл не хапіла, каб саўладаць з гурбамі снегу, ці то яна нарэшце зразумела, што перабрала меру, хапіла цераз край — не ў час пачалася. Снег бадай за адну ноч, пабраўся бліскучай скарынкай. Лёд на рэках зрабіўся крохкім — не ступіць нагой. Неба зноў ачысцілася ад цяжкіх хмар, паднялося над зямлёй, стала высокае. Пачарнелыя дарогі перасталі пахнуць, пакарабаціліся. А наогул дарогі — так, як сабе ўяўляюць людзі, — папсаваліся: па мелкаводных рэках, што без мастоў, ужо нельга было перабрацца на другі бок ні на падводзе, ні на машыне; нават пешкі мала хто адважыцца. Не пазайздросціш небараку, які астаўся на такі час дзе-небудзь за ракой. Звычайна бездараж зацягваецца надоўга, і тады даводзіцца адно сядзець ды чакаць. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org