Чыгрынаў Іван, Самы шчаслівы чалавек

Самы шчаслівы чалавек

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

Data wydania: 2023

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Сонца забарылася нечага і пакуль разлівала па небасхіле адну ружовую чырвань. Была нядзеля, і ніхто не адважваўся парушаць ранішняй цішы. Толькі днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі, налівалі ў дубовыя двухдонкі халодную ваду. Ад дзяржаўнай граніцы, што была не больш як за паўтара кіламетра ад лагера, сёння чамусьці не далятала ніводнага гуку, які мог бы насцярожыць чалавека. Палаткі стаялі ўздоўж самай шырокай, пасыпанай жвірам лінейкі. У рэдкім тумане яны нагадвалі нечым парусы, што паднялі над сваімі лодкамі рыбакі, перад тым як адплысці ад берага. (фрагмент)

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Усё апавяданне ў адным файле