Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Я азірнуўся і ўбачыў незнаёмага старога, які шыбаваў з клеткай у руцэ сярэдзінай вуліцы. Ён быў невысокага росту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі, што выбіваліся з-пад саламянага брыля. На незнаёмым была вылінялая сацінавая кашуля з манішкай, падпяразаная поясам з кутасамі, а на рубчыкавых штанах віднелася некалькі невялікіх латак. Стары хуценька перабіраў нагамі, быццам вельмі спяшаўся куды. Хадзіў ён на дыбачках, таму ўся яго шчуплая постаць у час хады падавалася наперад. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org