Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2006 by Змітрок Бядуля; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Хош гаротная, але задзёрыстая была Фрося, гордая. Яе дробная, як гняздо, хатка была старэнькая — на падпорках трымалася. Калі міма праходзіла стада, Фрося пільнавала, каб вялізны буры бугай багатага суседа не пацёрся аб вугал хаты, бо яна пры гэтым ходарам хадзіла і магла разбурыцца. Будкі графскіх сабак былі палацамі побач з Фросінай хатай. Муж Фросі хадзіў вечна на адработкі да кулакоў. Рэдка калі ён што прыносіў дамоў — трэба было адрабляць за пазычаныя зімою харчы: пудок жыта на зацірку, асьміну бульбы. Браў ён зімой жменькі дабра ў розных людзей, а летам адрабляў на цэлыя горы. Ён хадзіў дзень у дзень ад гаспадара да гаспадара выплачваць даўгі сваім потам. Ціхі ён быў чалавек, не пярэчыў ды адрабляў у кулакоў за даўгі ў дзесяцікратным размеры. «Які з цябе работнік, — гаварылі гаспадары. — Вецер свісне, дык упадзеш. Слабун ты! Твае тры дні лічым за адзін». Ціхім ён быў і ў хаце, калі жонка Фрося часам крычала на яго за тое, што ён дамоў ніколі нічога не прыносіць — хоць бы гэтулькі, колькі сарока на хвасце прынесці можа. Крычала на яго Фрося ды супакойвалася. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org