Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2006 by Змітрок Бядуля; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Ужо болей за сто год, як воддаль тракту, на пагорку, стаяла вёска Такароўшчына. Вёска невялікая — сяліб каля дваццаці. Але яна вызначалася ва ўсёй ваколіцы сваім багаццем. Хаты зграбныя, высокія, чыстыя, пакрытыя не саломай, як у суседніх вёсках, а драніцамі. Кожная хата мела на сваім дзядзінцы добрую, чыстую студню; пры кожнай сялібе быў добры агарод, садок, а воддаль шырыліся палосы тлустага, чарназёмнага поля, а далей — высокі панскі лес, а за лесам — балота, а за балотам — сплаўная рэчка Слізянка. Такароўшчына славілася на ўсю ваколіцу найлепшым збожжам — чыстым і ядраным, найлепшай жывёлінай і добрымі тканінамі. Гэтыя тавары такароўцы вазілі прадаваць на кірмашы ў ваколічныя мястэчкі, або гандляры прыязджалі да іх у вёску купляць. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org