Бядуля Змітрок, Дудар

Дудар

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2006 by Змітрок Бядуля; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Спачатку, дзеткі мае, здалося мне, што старыя часы раптам устром галавой варочаюцца да нас: вось, знакам тым, цяперака няма вінаполек — і калісьці таксама не было вінаполек. Але тутака трапілі якраз пальцам у вока. «Не заўсяды, як на дзяды», дзеткі мае! Эхэ-хэ, «што было, тое травой зарасло». Знакам тым, я ішчэ добра памятаю тыя дзянькі, калі з Рагазіны вазілі пу­затыя бочкі «ачышчанай», калі па дошках талакой качалі гэтыя самыя бочкі на высокі ганак Лейзаравай карчмы. Вось тады бываў гармідар заўсёды! Не кідалі піць, пакуль не паваляліся снапамі пад стол. «Бірка», знакам тым, ажно рабела ад значкоў. Кожны значок, дзеткі мае, азначаў медную чарку Лейзара. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле