Бядуля Змітрок, Мядзведзь

Мядзведзь

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2006 by Змітрок Бядуля; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На небе толькі што ўзышла паўночная зорка. Ледзь-ледзь вызначаюцца чорнымі асілкамі высокія стагі. На пагорку, ля самага броду рэчкі, Мацей Тадэўчык — стары рыбак і паляў­нічы — сядзіць на перавернутым чаўне пры слаба тлеючым вогнішчы і дыміць люлькай. Побач ляжыць на карчы яго стрэльба-дубальтоўка. Мацей расставіў нанач венцеры ў затоках, а сам астаўся вартаваць, каб ніхто з блізкіх вёсак іх не вытрас, як часамі падшывальцы любілі рабіць. Ля ног рыбака сядзіць калматая, чорная сучка Мурза — яго друг і таварыш заўсёды і ўсюды. Часам яна настарожваецца, утаропіць вострую морду ў бок скарбовага цёмнага лесу, што стаіць на другім баку рэчкі, буркне, піскне, прытуліцца цясней да кален гаспадара і зноў замоўкне, нюхаючы пільна вільготнае паветра. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле