Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2006 by Змітрок Бядуля; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Невядома было, ці ўжо зайшло сонца ці не, бо густыя хмары агарнулі ўсё неба, і цемра абхапіла абшар палёў пад касагорам. Была нейкая парнасць, як перад дажджом. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Людзі са спешкай вазілі на гумны жыта з поля. Чутно было, як на азяродах гаманілі ды крычалі: «вышэй падавалку!» або — «сноп развязаўся, каб цябе-е!» ці «не варонь там, падла здохлая!» У Кастуся не паспелі звезці ў гумно ўсё жыта, і на полі асталося некалькі дзесяткаў мэндлікаў. Кастусь рана павячэраў і пайшоў на поле, лёг пад касагорам і давай пыпкаць люльку. Доўга пазіраў ён на вогнішча начлежнікаў, якое свяцілася з блізкай пасекі. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org