Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2006 by Змітрок Бядуля; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гэта было вясной, якраз у тую пару, калі галадуха пануе па вёсках, калі няма чым і муху накарміць. Апошні запас выйшаў, хоць зубамі ляпай; шчаўя яшчэ нямашака... Горкае цяпер жыццё ў хворага Антося. Ён сам рабіць не можа. Адна толькі жонка працуе на яго і дзяцей. Учора ёй, Агаце, пашанцавала. Яна выенчыла ў суседа фунт мукі на зацірку. Вось і гатуе яна для сямейкі снеданне... У цёмнай малой хатцы вялікае свята... Пазіраў Антось на прыпечак і ціха бурчаў. Ён ведаў, што цяпер Агата валадарніца. Пазіралі дзеткі з-пад цёмнага тапчана на вясёлы аганёк у печы і шушукаліся. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org