Data wydania: 2023
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.
Іван Каляда ішоў па вуліцы Фрунзэ ўніз, да плошчы Перамогі. У руках яго была торбачка, у якой ляжаў кашалёк. У кашальку — дзвесце тысяч, якія дала жонка, выпраўляючы па куплю. — Пахадзі па праспекце, кажуць, там у супермаркетах прадукты дзешавейшыя. А можа, лепш схадзі на Камароўку, — падумаўшы, сказала яна. — Там выбар большы. І вось Іван ішоў, размахваючы торбачкаю, па вуліцы Фрунзэ да праспекта. Іван Каляда быў паэтам і, як казалі, таленавітым паэтам, крытыка хваліла, яго запрашалі на выступленні ў школы, у інстытуты і там слухалі і прымалі, здаецца, прыязна. Звычайна, калі ён ішоў вось так, без вялікага клопату, у галаве яго круціліся словы, радкі, часам прыходзіла цікавая рыфма, якую ён стараўся запомніць і, прыйшоўшы дадому, запісваў. (фрагмент)
Katalog: Kamunikat.org