Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.
Лес кончыўся, за ім ляжала поле густога высокага жыта, цераз жыта да вёскі, што стаяла ў лагчыне і віднелася адсюль стрэхамі хат і гумнаў, вяла сцежка, зарослая абапал падарожнікам. Вечаровае сонца залівала наваколле жоўтым святлом, яно клалася на жытняе поле, на стрэхі вёскі, на поплаў, які раскінуўся па той бок хат. І стаяла такая цішыня, вакол было такое бязлюддзе, што не верылася — недзе, зусім недалёка, зямля ператварылася ў пекла, там ірвуцца бомбы, снарады, льюць смяротны агонь аўтаматы. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org