Арабей Лідзія, Паласа дажджу

Паласа дажджу

Апавяданне

Арабей Лідзія

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кніга­збор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кніга­збор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.

Мінаў першы тыдзень шчасця. Ён праляцеў, як адзін дзень, а можа, як адна гадзіна, як адзін гарачы міг. Канечне, шчасцем было і тое, ранейшае, калі вочы ў вочы, рукі ў рукі заставаліся яны толькі ўдваіх у вялікім, бязмежным свеце, калі больш нікога і нідзе не існавала, калі толькі яны ды пошум ветру ў белай бярозе, ціхі звон у паднябессі ды моцнае, як гром, тахканне сэрца. Але цяпер яна жонка Валодзі, хутка тыдзень, як яна жонка, і шчасце не месціцца ў берагі, бурліць, не ведае, куды лінуцца. Хаця — чаму не ведае? Перш за ўсё яно ліецца на таго, хто прычына гэтай шырокай, як свет, радасці, — на самага прыгожага, на самага разумнага, на самага харошага — Валодзю. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле