Арабей Лідзія, Белы шпіц

Белы шпіц

Апавяданне

Арабей Лідзія

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кніга­збор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кніга­збор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.

Стаяла зіма сорак трэцяга года. Пасля невялікай адлігі ўдарыў мароз, і гарадскія руіны, друз укрыла калючая белая шэрань. У ясным сінім небе жоўтым кругам свяціла халоднае сонца, пазіраючы ў правалы вокнаў і дзвярэй, што зеўралі ў закураных ацалелых сценах. Горад быў падобны на растрэсены мурашнік, у якім цудам засталося жыццё, і, як мурашкі, снавалі цяпер людзі па выбеленых снегам і шэранню вуліцах, кожны са сваім клопатам, кожны са сваёй бядою. А клопат быў цяпер ва ўсіх найбольш адзін — дзе ўзяць кавалак хлеба, жменю круп альбо некалькі бульбін, каб пад’есці, каб накарміць дзяцей, у каго яны былі, каб пражыць хоць сённяшні дзень, бо пра заўтрашні вельмі не думалі, ці будзе ён, той, заўтрашні, ці дажывуць. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле