Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.
Турысты збіраліся ў вестыбюлі гасцініцы — на дзевяць гадзін быў назначаны выезд у горад, і два сінія аўтобусы з вялікімі вокнамі, з белымі чахламі на крэслах ужо стаялі напагатове каля пад’езда. Было без дзесяці дзевяць, больш акуратныя падарожнікі ўжо сышлі ўніз з сваіх нумароў, другія яшчэ збіраліся, іх чакалі, і тыя, што былі ўжо гатовыя, стаялі групкамі, большымі і меншымі, размаўлялі. Гатэль быў не з лепшых, вестыбюль цемнаваты, канапы і крэслы не самыя новыя, пад нагамі выцертыя да плешын дываны. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org